36 гадоў таму СССР вывеў войскі з Афганістана
32- 15.02.2025, 13:05
- 4,876

Пасля гэтага паскорыўся працэс разбурэння і распаду савецкай імперыі.
15 лютага 2025 года спаўняецца 36 гадоў з моманту вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
Фатальная для савецкай імперыі вайна пачалася ў снежні 1979 года з уводу савецкіх войскаў у Афганістан. За дзевяць гадоў канфлікту загінула больш за 15 тысячаў савецкіх грамадзянаў. У 1988 годзе пасля Жэнеўскіх пагадненняў пачаўся вывад войскаў, які закончыўся 15 лютага 1989 года.
Пасля гэтага паскорыўся працэс разбурэння і распаду СССР. Расейскія войскі немінуча сыдуць і з Украіны.
