Зяленскі: Гэтым летам Пуцін накіруе войскі ў Беларусь
27- 15.02.2025, 13:32
- 15,988

Прэзідэнт Украіны агучыў звесткі выведкі на Мюнхенскай канферэнцыі.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін «дакладна разглядае Беларусь як проста іншы рэгіён Расеі». Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 15 лютага ў сваёй прамове на Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы.
Уладзімір Зяленскі адзначыў, што ў Кіева «ёсць дакладная выведная інфармацыя, што гэтым летам Расея плануе накіраваць войскі ў Беларусь на падставе ваенных вучэнняў».
– Але гэта дакладна гэтак сама, як яны разгортвалі войскі перад поўнамаштабным ўварваннем ва Украіну тры гады таму. Гэтыя расейскія сілы ў Беларусі для нападу на Украіну? Магчыма. А магчыма не. Ці, магчыма, яны для вас?
Уладзімір Зяленскі нагадаў, што Беларусь мяжуе з трыма краінамі NATO.
– Яна (Беларусь – Заўв. рэд.), уласна, стала плацдармам для расейскіх ваенных аперацый. Адпаведна, са словаў Пуціна і Лукашэнкі, Беларусь цяпер прыняла забароненую зброю. Ракеты сярэдняй далёкасці і нават ядзерную зброю. Пуцін дакладна разглядае Беларусь як проста іншы рэгіён Расеі. І мы павінны быць рэалістычнымі, калі нехта разгортвае ваенны плацдарм, мы павінны спытаць, што нам з гэтым рабіць? І важнейшае – што можам мы зрабіць да наступнага нападу, наступнага ўварвання? – сказаў Зяленскі.