20 сакавiка 2025, Чацвер, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ніякіх пастановаў пра Украіну без Украіны і пра Еўропу без Еўропы»

7
«Ніякіх пастановаў пра Украіну без Украіны і пра Еўропу без Еўропы»

Зяленскі агучыў ключавы прынцып на Мюнхенскай канферэнцыі.

Украіна не будзе згаджацца на мірныя ўгоды, якія заключаныя без яе ўдзелу. Перамоваў Расеі сам-насам з ЗША хоча толькі расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін.

Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у ходзе выступу на Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы.

«Украіна ніколі не пагодзіцца на ўгоды, заключаныя за нашай спінай без нашага ўдзелу. І тое самае правіла павінна дзейнічаць для ўсёй Еўропы. Ніякіх пастановаў пра Украіну без Украіны. Ніякіх пастановаў пра Еўропу без Еўропы. У Еўропы павінна быць месца за сталом, калі прымаюцца пастановы пра Еўропу», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле ягоных словаў, у выпадку заключэння ўгоды без Украіны і Еўропы «пацерпяць усе».

Прэзідэнт папярэдзіў, што цяпер кіраўнік Крамля спрабуе правесці перамовы з ЗША без удзелу Украіны і Еўропы – як перад вайной, калі яны сустракаліся ў Швэйцарыі і, здавалася, збіраліся падзяліць свет.

«Потым Пуцін паспрабуе дамагчыся таго, каб прэзідэнт ЗША стаяў на Краснай плошчы 9 траўня гэтага года – не як паважаны лідар, а як рэквізіт у ягоным спектаклі. Нам гэта не патрэбнае. Нам патрэбны сапраўдны поспех. Сапраўдны мір», – дадаў Зяленскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках