23 сакавiка 2025, Нядзеля, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Усходняя мяжа Украіны і Беларусі павінна стаць лініяй бяспекі Еўропы

29
Зяленскі: Усходняя мяжа Украіны і Беларусі павінна стаць лініяй бяспекі Еўропы

Моцная заява ўкраінскага прэзідэнта.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зрабіў важную заяву наконт Беларусі.

Украінскі лідар прапанаваў правесці еўрапейскую «лінію бяспекі», «мяжу паміж вайной і мірам», як ён яе назваў.

«Я прашу вас - кожнага з вас - сапраўды адказаць на гэтае пытанне: калі б Расея прыйшла па вас, магло б ваша войска ваяваць гэтак жа?

Я не хачу, каб камусьці некалі давялося гэта высвятляць - не дай бог. Вось чаму мы гаворым пра гарантыі бяспекі. І менавіта таму мы думаем, што асновай усіх гарантый бяспекі для Украіны павінна быць сяброўства ў NАТО. Ці, калі не гэта, то ўмовы, якія дазволяць нам стварыць іншае NАТО проста тут, ва Украіне.

Бо ў нейкі момант будзе мяжа паміж вайной і мірам. Дзе гэтая мяжа будзе праведзеная і наколькі яна будзе трывалай, залежыць ад нас. Мая прапанова: усходняя мяжа Украіны, усходняя мяжа Беларусі, усходнія межы краін Балтыі, усходняя мяжа Фінляндыі. Гэта наймацнейшая лінія бяспекі для ўсіх нас у Еўропе, таму што гэта лінія міжнароднага права.

І ці памятаем мы яшчэ, што такое міжнароднае права?

Давайце будзем сумленнымі: «міжнароднае права» - гэтыя два словы ўжо гучаць трохі састарэла.

Але я думаю, што місія Еўропы ў тым, каб зрабіць так, каб міжнароднае права ўсё яшчэ мела значэнне», - заявіў Зяленскі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках