16 сакавiка 2025, Нядзеля, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT даведалася, чаму Украіна адхіліла прапанаваную ЗША ўгоду

5
FT даведалася, чаму Украіна адхіліла прапанаваную ЗША ўгоду

У прапанове Вашынгтона нічога не было аб будучых гарантыях бяспекі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адхіліў прапанову ЗША аб перадачы амаль 50% правоў на рэдкія карысныя выкапні і спрабуе дамовіцца аб больш выгаднай угодзе. Пра гэта піша газета Financial Times са спасылкай на некалькі крыніц, знаёмых з сітуацыяй.

Адзначаецца, што Зяленскі хоча, каб амерыканскія і еўрапейскія гарантыі бяспекі былі наўпрост звязаныя з усялякай дамовай наконт украінскіх запасаў. Ён таксама хоча, каб іншыя краіны, у тым ліку дзяржавы ЕЗ, былі ўцягнутыя ў будучую эксплуатацыю прыродных рэсурсаў.

Высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік заявіў, што Кіеў «спрабуе дамовіцца пра больш выгадную ўгду».

Падчас свайго нядаўняга візіту ў Офіс прэзідэнта ў Кіеве міністр фінансаў ЗША Скот Бэсэнт прынёс дакумент, які Трамп хацеў, каб Зяленскі падпісаў, паведамілі пяць чалавек, знаёмых з гэтым пытаннем.

Сам Бэсэнт апісаў угоду як «эканамічнае пагадненне» з Кіевам, каб «яшчэ больш пераплесці эканомікі» абедзвюх краін. Паводле ягоных слоў, адміністрацыя Трампа «будзе стаяць да канца [з Кіевам], павялічваючы нашы эканамічныя абавязацельствы», што «забяспечыць доўгатэрміновы шчыт бяспекі для ўсіх украінцаў» пасля заканчэння вайны з Расеяй.

«Калі мы разгледзелі дэталі, там нічога не было [пра будучыя гарантыі бяспекі ЗША]», - сказаў іншы ўкраінскі чыноўнік.

На пытанне, ці была гэтая ўгода дрэннай для Украіны, трэці ўкраінскі чыноўнік, знаёмы з прапановай, сказаў, што гэта была «ўгода Трампа»: «Гэта складана».

Як дадаў праінфармаваны аб сустрэчах еўрапейскі чыноўнік, Зяленскі не падпісаў пагадненне, таму што ён хоча, каб іншыя партнёры Украіны, у тым ліку еўрапейскія краіны, таксама ўдзельнічалі ў здабычы карысных выкапняў:

«Яны знаходзяцца пад моцным ціскам з боку амерыканцаў з гэтай нагоды».

Адзначаецца, што прапанова ЗША адпавядае «плану перамогі», які каманда Зяленскага распрацоўвае з мінулага лета.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках