У Салігорску згарэла СТА
- 17.02.2025, 10:12
- 3,220

Будынак гарэў адкрытым полымем.
Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне на станцыі тэхнічнага абслугоўвання ў Салігорску, паведамілі ў прэс-службе МНС.
«Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС выяўлена, што адбываецца адкрытае гарэнне боксаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма», - распавялі ратавальнікі.
Абставіны інцыдэнту высвятляюцца.