Байцы ўкраінскага войска спецыяльнага прызначэння ліквідавалі два дзясяткі акупантаў
- 17.02.2025, 11:49
- 3,540

Сілы ССА зачысцілі прамысловы аб'ект у тыле ворага.
Байцы Сіл спецыяльных аперацый Украіны правялі зачыстку прамысловага аб'екта ў тыле ворага. Былі знішчаныя 23 акупанты.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны.
Падчас правядзення аэравыведкі на адным з кірункаў, аператары дронаў 3-га палка Сіл спецыяльных аперацый выявілі вялікую колькасць ворага ў адным з будынкаў прамысловага прадпрыемства.
Пастанавілі адправіць тактычную групу да аб'екта, занятага ворагам. Спецназаўцы правялі зачыстку памяшкання.