УСУ ўпершыню падбілі паўночнакарэйскую САУ Koksan
4- 18.02.2025, 20:49
- 9,084

Відэафакт.
Сілы абароны Украіны ўпершыню за час вайны падбілі паўночнакарэйскую самаходную артылерыйскую ўстаноўку Koksan. Пра гэта паведаміла аператыўна-стратэгічная групоўка войскаў «Хорціца».
Паводле звестак вайскоўцаў, у Луганскай вобласці байцы 412-га асобнага палка беспілотных сістэмаў Nemesis падбілі рэдкую паўночнакарэйскую самаходную артылерыйскую ўстаноўку з гарматай калібру 170-мм САУ М-1978 Koksan.
Далёкасць стральбы гэтай самаходнай устаноўкі аскепкава-фугасным снарадам дасягае 43 км, а актыўна-рэактыўным – 54–60 км.
Хуткасць стральбы: два стрэлы цягам пяці хвілінаў, а абслугоўваюць гэтую машыну восем чалавек (механік-кіроўца, камандзір, наводчык і пяць зараджальнікаў/падносчыкаў).
У АСГВ «Хорціца» адзначылі, што ўпершыню САУ Koksan на расейскім узбраенні была заўважаная ў кастрычніку 2024 года. Першае баявое ўжыванне было зафіксаванае яшчэ падчас ірана-іракскай вайны 1980–1988 гадоў.