12 лютага 2025, Серада, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Кім Чэн Ын у шоку ад страт сваіх жаўнераў пад Курскам

39
NYT: Кім Чэн Ын у шоку ад страт сваіх жаўнераў пад Курскам
Кім Чэн Ын

Войскі адкліканыя.

Паўночная Карэя адправіла свае найлепшыя войскі на дапамогу Расеі ў вайне супраць Украіны. Праз два месяцы баёў страты КНДР былі настолькі вялікія, што давялося тэрмінова выводзіць групоўку ў тыл. Пра гэта паведаміла выданне The New York Times, спасылаючыся на крыніцы ва Украіне і ЗША.

Апошнія два тыдні паўночныя карэйцы перасталі з'яўляцца на лініі фронту ў Курскай вобласці РФ. Пастанова аб вывадзе была прынятая на фоне каласальных страт у баях.

«Украінскія жаўнеры, якія ваявалі супраць паўночнакарэйскіх падраздзяленняў, характарызуюць іх як лютых байцоў. Аднак, як адзначаюць украінскія афіцыйныя асобы, дэзарганізацыя ў шэрагах паўночнакарэйцаў і адсутнасць каардынацыі з расейскімі войскамі прывялі да значных страт. Са сведчанняў украінскіх вайскоўцаў і байцоў на перадавой, пасля прыбыцця на поле бою паўночнакарэйскія жаўнеры прадстаўленыя самі сабе, атакуюць з мінімальнай бронетэхнікай і рэдка ажыццяўляюць перагрупоўку або адыход», - гаворыцца ў артыкуле.

Надзеі Масквы на тое, што паўночнакарэйцы дапамогуць выцесніць украінскія сілы з Курскай вобласці, так і не апраўдаліся.

Чым даўжэй УСУ захоўваюць плацдарм на тэрыторыі РФ, тым мацней гэта б'е па рэпутацыі дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна.

Паводле інфармацыі амерыканскай выведкі менавіта паўночнакарэйскі дыктатар Кім Чэны Ын быў ініцыятарам адпраўкі сваіх войск у Расею. Пуцін радасна падтрымаў гэтую ідэю.

«У Расею былі адпраўленыя жаўнеры найбольш падрыхтаваных падраздзяленняў спецпрызначэння КНДР. Аднак расейцы, мяркуючы з усяго, выкарыстоўвалі іх у якасці «гарматнага мяса», пасылаючы іх хвалямі паміраць на ўсеяныя мінамі палі і пад шквальны агонь УСУ», - піша NYT.

Менавіта найцяжэйшыя страты прымусілі Кіма адвесці свае войскі. Эксперты ўпэўнены, што гэта часовы захад. Хутчэй за ўсё, паўночнакарэйцаў вернуць на поле бою пасля аднаўлення і новай падрыхтоўкі. Судзячы па ўсім, у Крамлі не жадаюць сварыцца з Пхеньянам, вынішчыўшы ў «мясных штурмах» іх жаўнераў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках