У Расеі могуць падняць узрост продажу алкаголю
14- 5.02.2025, 15:01
- 2,146
Да 21 года.
У Расеі Следчы камітэт прапануе забараніць продаж алкаголю людзям ва ўзросце да 21 года. Аб гэтым заявіў кіраўнік СК Аляксандр Бастрыкін на пашыраным пасяджэнні калегіі ведамства, піша ТАСС.
Паводле ягоных слоў, гэта неабходна для "папярэджання алкагалізацыі моладзі". Забарона павінна тычыцца ў тым ліку слабага алкаголю і піва, удакладніў ён.
Цяпер продаж алкаголю забаронены да 18 гадоў. Сярод краін, дзе алкаголь прадаюць маладым людзям з 21 года, - ЗША і Казахстан.