7 снежня 2025, Нядзеля, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рады бяспекі Беларусі і РФ абмеркавалі абстаноўку на мяжы

3
Рады бяспекі Беларусі і РФ абмеркавалі абстаноўку на мяжы

Дэталі.

Беларусь і Расея праз лініі Радаў бяспекі правялі перамовы пра рэгіянальную бяспеку, супрацоўніцтва і абстаноўку на межах «саюзнай дзяржавы», паведамляе РІА Новости.

Гэтыя пытанні былі ўзнятыя падчас сустрэчы намеснікаў сакратароў Рады бяспекі РФ Алега Храмава і Аляксея Шаўцова з намеснікам дзяржсакратара Рады бяспекі Беларусі Аляксандрам Невяроўскім.

На перамовах бакамі абмяркоўваліся пытанні рэгіянальнай бяспекі, абстаноўка каля межаў абедзвюх краінаў.

Акрамя таго, былі агавораныя далейшыя практычныя крокі для развіцця супрацоўніцтва ў сферы бяспекі ў рамках «саюзнай дзяржавы», АДКБ і СНД.

Як паведамляў сайт Charter97.org, сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Уладзімір Пуцін хоча ўцягнуць Беларусь у вайну.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках