20 сакавiка 2025, Чацвер, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Контрнаступ УСУ: украінскае войска прасунулася ўглыб Курскай вобласці

1
Контрнаступ УСУ: украінскае войска прасунулася ўглыб Курскай вобласці

Аналітыкі ISW апублікавалі карту баявых дзеянняў.

Узброеныя сілы Украіны пачалі новы контрнаступ у Курскай вобласці і за дзень прасунуліся на пяць кіламетраў углыб рэгіёну. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) за 6 лютага.

«Украінскія войскі пачалі новую серыю батальённых механізаваных нападаў у Курскай вобласці і 6 лютага прасунуліся да пяці кіламетраў углыб расейскіх пазіцый на паўднёвы ўсход ад Суджы», - гаворыцца ў справаздачы.

Аналітыкі патлумачылі, што геалакацыйныя кадры паказваюць на тое, што ўкраінскае войска прасунулася на паўднёвы захад ад Махноўкі і на поўнач і ўсход ад Чаркаскай Канапелькі ўздоўж трасы 38К-028 Суджа-Абаянь.

Акрамя таго, са звкестак ISW, УСУ занялі хутар Калмакоў і прысёлак Фансееўка Курскай вобласці.

У той жа час Міністэрства абароны РФ заявіла, што ўкраінскія войскі атакавалі некалькімі хвалямі ў кірунку Чаркаскай Канапелькі і Уланак з прыцягненнем бранятэхнікі сіламі да двух механізаваных батальёнаў, і што расейскія войскі адбілі атаку.

Адзін з расейскіх вайсковых блогераў таксама сцвярджаў, што ўкраінскія сілы захапілі Чаркаскую Канапельку, а некаторыя расейскія крыніцы сцвярджалі, што ўкраінскія сілы прарваліся да сяла Уланок ці нават захапілі яго.

«ISW пакуль не бачыла геалакацыйных довадаў, якія б дазволілі ацаніць, што ўкраінскія сілы дзейнічаюць ва Уланку», - гаворыцца ў справаздачы.

У ISW таксама адзначылі, што пакуль не маюць падстаў сцвярджаць аб актыўнасці Украіны паблізу пасёлка Кругленькае, пра што таксама сцвярджалі расейскія вайсковыя блогеры.

У Інстытуце адзначылі, што асноўнымі сіламі УС РФ, якія абараняюцца ад украінскіх нападаў на паўднёвы ўсход ад Суджы цяпер з'яўляюцца падраздзяленні расейскай 11-й паветрана-дэсантнай брыгады, 810-й марской пяхотнай брыгады (Чарнаморскі флот), 30-га мотастралковага палка і 177-га марскога пяхотнага палка (Каспійская флатылія), а таксама чачэнскія аператары беспілотных лятальных апаратаў «Ахмат».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках