"Лідары некалькіх краін змовіліся супраць Пуціна"
1- 8.02.2025, 17:56
- 11,726

РФ могуць прыбраць з сусветнага рынку нафты
Міжнародны аглядальнік Іван Якавіна патлумачыў, чаму Савудаўская Арабія не пагадзілася знізіць кошты нафты:
«Трамп абяцаў, што рэзка павялічыць здабычу нафты, тым самым знізіць кошты нафты і вымусіць Пуціна адмовіцца ад вайны, але ў Амерыкі няма зараз магчымасці рэзка павысіць вытворчасць нафты. Трамп папрасіў Савудаўскую Арабію і краіны АПЕК гэта зрабіць, але яны пакуль не хочуць гэтага рабіць, хаця могуць. Чаму? Яны вельмі баяцца рэзкага падзення коштаў. Сама Савудаўская Арабія жыве з буйным дэфіцытам бюджэту. Ім вельмі патрэбныя грошы і, калі кошты нафты рэзка ўпадуць, а колькасць нафты на рынку застанецца ранейшай, то Савудаўская Арабія сур'ёзна страціць у даходах».
Аб гэтым Іван Якавіна распавёў на сваім YouTube-канале, піша dialog.ua..
Журналіст агучыў план ціску на Пуціна:
«У прынцыпе, зараз разглядаецца іншы варыянт. Ён гучыць прыкладна так: Расею, калі яна будзе адмаўляцца ад падпісання мірнай дамовы, прыбяруць з сусветнага рынка нафты. Кошты пасля гэтага паднімуцца, таму што сыдзе буйны "гулец". Кошты пачнуць расці. Пасля гэтага Савудаўская Арабія нарошчвае здабычу, цэны крыху зніжаюцца, і ў выніку Савудаўская Арабія і яе хаўруснікі па АПЕК прадаюць нашмат больш нафты, чым раней, але прыкладна па тых жа цэнах, што і цяпер. Адпаведна, яны будуць атрымліваць нашмат больш грошай, чым зараз. Расея не прадае амаль нічога, і яе рынак захопліваюць канкурэнты. У выніку ўсе, акрамя Пуціна, будуць задаволеныя і шчаслівыя».
«Цяпер, наколькі я разумею дыпламатычную актыўнасць таго, што адбываецца ў свеце, Пуціну і кажуць так: «Мужык, будзеш «брыкацца», будзеш «тузацца», не пойдзеш на міравую, мы вось так вось і зробім. Мы нічога ў гэтым выпадку не страчваем, а ты страчваеш практычна ўсё. Мей на ўвазе, санкцыі ўвядзём вельмі жорсткія. Мы гэта можам. Вось у нас на троечку, а мы табе шасцёрачку ўлепім. Табе стане балюча. Калі будзеш яшчэ і ў гэтай сітуацыі «тузацца», то мы табе і дзявятку, і дзясятачку тады «закруцім», - падрабязна распавёў Іван Якавіна.