«Расейцы завыюць, а Пуцін пойдзе на паклон»
14- 9.02.2025, 8:58
- 35,038

Эксперт агучыў пераломную навіну.
Ваенны эксперт Алег Жданаў пракаментаваў падзею, якую мала асвятліла сусветная прэса. Жданаў з радасцю паведаміў, што Калінінградская вобласць, куды электрычнасць паступала транзітам праз краіны Балтыі, будзе цяпер пакутаваць ад перабояў са святлом.
Варыянтаў развязання праблемы ў Крамля не так шмат, адзін з якіх – набываць электраэнэргію ў краінаў Еўропы.
Пра гэта Алег Жданаў расказаў на сваім YouTube-канале.
Наконт таго, што краіны Балтыі цяпер, як і Украіна, знаходзяцца ў адзінай энэргасістэме з Еўрапейскім Звязам, Алег Жданаў сказаў наступнае: «Тут ёсць адзін нюанс. Нюанс, пра які мала гавораць у еўрапейскай прэсе, але, я думаю, у Расейскай Федэрацыі цяпер ад гэтага будзе проста істэрыка. Рэч у тым, што з адключэннем краінаў Балтыі ад расейскай энэргасістэмы Калінінград і вобласць пераходзяць у рэжым анклава, цяпер Расейскай Федэрацыі трэба набываць у Еўропы для Калінінграда электраэнэргію, таму што ўласнай вытворчасці не хопіць».
«Транзіту больш праз краіны Балтыі няма, таму ім самім трэба будзе класці энэргетычны кабель па дне Балтыкі альбо давядзецца вазіць паліва для цеплавых электрастанцый і качагарыць там усю ноч, але ўсё роўна, паводле ацэнак энэргетыкаў, не стае мясцовай генерацыі ў Калінінградзе нават для патрэбаў насельніцтва, таму давядзецца, напэўна, «ісці на паклон у Еўропу і набываць. Калі Еўропа адмовіць, значыць трэба цягнуць кабель, везці генератары ці што ў іх яшчэ ёсць», – падкрэсліў Алег Жданаў.