УСУ разграмілі расейцаў, якія спрабавалі пераправіцца праз раку Аскол
3- 9.02.2025, 10:36
- 6,916

Тэхніку акупантаў спалілі.
Расейскія войскі спрабавалі пераправіцца праз раку Аскол у Харкаўскай вобласці. Сілы абароны нанеслі ўдар.
Пра гэта паведамляе Аператыўна-стратэгічная групоўка войскаў «Хорціца» ў Telegram.
Як адзначаецца, за мінулыя суткі вораг праводзіў наступальныя дзеянні ў раёнах населеных пунктаў Петрапаўлаўка і Загрызава на Купянскім кірунку.
«Непадалёк Двурэчнай былі загадзя выяўленыя спробы ворага пераправіць асабісты склад праз раку Аскол», – гаворыцца ў паведамленні.
Сілы абароны паведамілі, што нанеслі агнявую паразу па ворагу, акупанты былі знішчаныя.

На дзень раней Нацыянальная гвардыя таксама паведаміла пра знішчэнне штурмавой групы праціўніка ў раёне Лазавой на Купянскім кірунку. Як адзначылі ў Нацгвардыі, наперадзе ехаў танк з траламі, а за ім рухалася лёгкабраняваная тэхніка са штурмавікамі на борце.
Байцы 1 БрАП «Буревій» разам з 429 асобным палком беспілотных сістэмаў «АХІЛЕС» і дэсантнікамі 77 ААеМБр своечасова выявілі і спалілі варожую тэхніку. Знішчаныя дзве БМП і падбіты танк.