19 сакавiка 2025, Серада, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Попыт на арэнду кватэраў у Менску рэзка падскочыў

14
Попыт на арэнду кватэраў у Менску рэзка падскочыў

Колькі цяпер каштуе зняць аднапакаёўку ў сталіцы?

У студзені 2025 года попыт на арэнду кватэраў у Менску павялічыўся больш як на 23 адсоткі ў параўнанні са снежнем. Пры гэтым кошт арэнды аднапакаёвых кватэраў вырас, а двух- і трохпакаёвых – знізіўся, паведамляе агенцтва «Менск-Навіны».

Паводле звестак аналізу аб'яваў, сярэдні кошт арэнды аднапакаёвых кватэраў склаў 375 даляраў у эквіваленце, што на 2,2% вышэй у параўнанні з канцом снежня. Двухпакаёвыя кватэры здаваліся ў сярэднім за 517 даляраў, што на 1,3% ніжэй, а трохпакаёвыя – за 702 даляры, знізіўшыся на 4,5%.

Коштавы аналіз паказвае, што больш як палова (53%) прапановаў на рынку – гэта кватэры коштам больш за 500 даляраў на месяц (блізу 1,7 тыс. рублёў). Блізу 41% кватэраў, якія арандуюцца, прапаноўваліся ў дыяпазоне ад 300 да 500 даляраў, а ўсяго 6% жылля здавалася коштам меншым за 300 даляраў на месяц.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках