Кітайскі карабель з мазутам і вуглём пацярпеў крушэнне каля Сахаліна
1- 3,304

Сухагруз атрымаў прабоіну і сеў на мель.
Кітайскі карабель «Анг Янг-2» пацярпеў крушэнне каля Сахаліна. Сухагруз атрымаў прабоіну і сеў на мель паблізу расейскага порта Невельск.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Astra.
Як паведаміла расейскае МНС, сігнал пра аварыю паступіў у ноч на 9 лютага. Карабель «Анг Янг-2» атрымаў прабоіну і сеў на мель на поўдзень ад порта Невельск. Расейцы ўказваюць, што на борце знаходзіцца 20 чальцоў экіпажу.
Паводле інфармацыі расейцаў, сухагруз «Анг Янг-2», які перавозіў 56 тонаў дызельнага паліва, 706 тонаў мазуту і 1000 тонаў вугалю.
МНС Расеі сцвярджае, што выцечкі паліва не зафіксавана. У сетцы паведамлялі, што пакуль незразумела, наколькі сур'ёзнай з'яўляецца прабоіна.
Следчы камітэт РФ пачаў праверку праз магчымае парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі марскога транспарту.