Абвугленае жалеза: Украінцы паказалі рэшткі збітага пад Тарэцкам расейскага Су-25
5- 9.02.2025, 12:18
- 7,402

Відэафакт.
Украінскія абаронцы паказалі кадры знішчанага ў небе над Бахмутшчынай расейскага Су-25. Усё, што засталося ад варожага самалёта – гэта абвугленае жалеза.
Пра гэта паведамілі ў 28-й асобнай механізаванай брыгадзе імя Рыцараў Зімовага Паходу.
«Абвугленае жалеза – усё, што засталося ад расейскай “сушкі”», – адзначылі вайскоўцы.
Украінскія выведнікі знялі наступствы ўдалай працы воінаў зенітна-ракетнага падраздзялення 28-й АМБр і 57-га АБ ТрА, у выніку якой быў знішчаны расейскі Су-25.
«Фірмовая “зэтка”, якой так ганарацца акупанты, на адарваным крыле і раскіданыя на дзясяткі метраў кавалкі жалеза. Гэтая прыгажосць настолькі сагравае душу, што ад яе немагчыма адарвацца», – заявілі абаронцы Украіны.
Нагадаем, 8 лютага байцы 28 асобнай механізаванай брыгады імя Рыцараў Зімовага паходу збілі варожы Су-25 у раёне Тарэцка.