Z-каналы глыбока абразілі Пуціна
24- 9.02.2025, 16:08
- 35,050

Апублікавалі апошні верш расейскага вайскоўца.
Z-каналы пачалі ўслаўляць яшчэ аднаго «героя СВА», які загінуў ва Украіне. Але ў выніку самі «аблажаліся» на мільённую аўдыторыю, паведамляе «Еўрарадыё».
Родныя 19-гадовага вайскоўца Яўгена знайшлі ягоны апошні верш, які перадалі Z-каналам. Тыя і апублікавалі «пасланне ўсім нам ад чалавека, які не пашкадаваў аддаць усё дзеля абароны свайго дому, сваёй Радзімы».
Толькі яны не заўважылі, што гэта акраверш, першыя літары якога складаюць вельмі трапнае пасланне: «Пуцін-х**».
