18 сакавiка 2025, aўторак, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уваход у іншыя вобласці РФ: Эксперт раскрыў нечаканы сцэнар наступу УСУ

3
Уваход у іншыя вобласці РФ: Эксперт раскрыў нечаканы сцэнар наступу УСУ
АЛЯКСЕЙ ГЕЦЬМАН

Пра гэтую стратэгію гаварыў яшчэ Чэрчыль.

У Курскай вобласці, у параўнанні з сітуацыяй на Пакроўскім або Тарэцкім кірунках, УСУ дасягаюць значных поспехаў. Таму ваенны аналітык Аляксей Гецьман выказаў меркаванне, што цікавым варыянтам было б увайсці і ў іншыя вобласці РФ, і кантраляваць значна больш тэрыторый.

«Мы [украінцы] прасоўваемся за дзень так, як расейцы прасоўваюцца за месяц. На колькі яны рушылі наперад за 2024 год пасля Аўдзееўкі? Калі браць не плошчу, а менавіта вектар, наколькі глыбока яны прасунуліся ўглыб украінскай тэрыторыі? На Пакроўскім кірунку яны прасунуліся на 5 км за год», – адзначае спікер у прамым эфіры тэлеканала FREEДOM.

На меркаванне Гецьмана, краіна, якая пачынае вайну, павінна ўсведамляць, што баявыя дзеянні рана ці позна могуць распаўсюдзіцца і на яе тэрыторыю.

«Пра гэта Чэрчыль гаварыў яшчэ. Тут усё заканамерна. Наступ у процілеглым кірунку. Яны [расейскія прапагандысты], напэўна, будуць гаварыць, што гэта ўсё ідзе паводле плану. У іх жа, як яны расказваюць, “спецыяльная ваенная аперацыя” ідзе паводле плану. Толькі незразумела, у які менавіта перыяд была ўключаная ў гэты план аперацыя ўкраінскіх войскаў на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. У ідэале, калі мы гаворым пра мір з пазіцыі сілы, нам было б вельмі нядрэнна ўвайсці і ў іншыя вобласці РФ, і кантраляваць значна больш тэрыторый», – мяркуе Гецьман.

Паводле ягоных словаў, такое развіццё падзей можа стаць рэальнасцю ўжо ў найбліжэйшы час, паколькі Украіне неабходныя моцныя пазіцыі для вядзення перамоваў.

«Калі б мы трымалі пад кантролем частку яшчэ і суседніх абласцей Расейскай Федэрацыі, гэта было б вельмі добра. Магчыма, на гэта намякаў камандзір [УСУ] Сырскі, калі гаварыў, што нельга перамагчы ў вайне, знаходзячыся ўвесь час у абароне. З пазіцыі сілы будзе, калі ўкраінскія войскі будуць у Беларусі і Прыднястроўе. Вось гэта будзе з пазіцыі сілы. Можа, гэта і няправільна з палітычнага гледзішча, але вось з чыста суб'ектыўнага эмацыйнага пункту гледжання я цалкам такія ідэі падтрымліваю», – сказаў Гецьман.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках