18 сакавiка 2025, aўторак, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ выбілі акупантаў з Котліна пад Пакроўскам

3
УСУ выбілі акупантаў з Котліна пад Пакроўскам

Атрыманая важная перамога.

Падраздзяленні 425-га асобнага штурмавога палка УСУ «Скала» выбілі акупантаў з сяла Котліна, размешчанага ўсяго за 10 кіламетраў ад горада Пакроўска. Гэтая аперацыя не толькі адкінула ворага назад, але і аслабіла ягоныя пазіцыі вакол стратэгічна важнай трасы Пакроўск – Днепр, піша «Дыялог.UA».

Баі за Котліна ішлі цягам некалькіх дзён. Расейскае войска кінула на штурм адразу тры брыгады – 130-ю, 15-ю і 1-ю «Славянскую», спадзеючыся замацавацца ў вёсцы і стварыць пагрозу для забеспячэння ўкраінскіх войскаў.

Аднак іх наступ праваліўся. Украінскія танкі, баявыя машыны пяхоты Bradley і бронетранспарцёры M113 падтрымлівалі штурмавы полк «Скала», наносячы ўдары па пазіцыях ворага і дапамагаючы пяхоце прасоўвацца наперад. Украінскія вайскоўцы зачышчалі кожны дом, знішчаючы групы акупантаў, якія спрабавалі замацавацца ў населеным пункце. Асобным выклікам сталі сістэмы акопаў вакол Котліна, дзе расейскія войскі спрабавалі арганізаваць абарону.

Аднак раптоўная атака ўкраінскага войска заспела іх знянацку. Акупанты пачалі ў паніцы пакідаць пазіцыі, некаторыя былі ліквідаваныя пры спробе контратакаваць. Хоць украінскія вайскоўцы змаглі вярнуць кантроль над Котлінам, сітуацыя застаецца складанай.

Расейскае войска прадаўжае спробы контратакаваць і акружыць сяло. Адбіццё Котліна дазволіла ўкраінскім вайскоўцам палегчыць выкарыстанне трасы Пакроўск – Днепр, якая выконвае ключавую ролю ў забеспячэнні Сілаў абароны на гэтым адрэзку фронту. Раней украінскія вайскоўцы ўжо зачышчалі сістэму акопаў ворага ў гэтым раёне, але цяпер кантроль над населеным пунктам цалкам перайшоў у рукі УСУ, што аслабляе пазіцыі расейскага войска ў Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках