18 сакавiка 2025, aўторак, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму хочацца салёнага: Сем прычынаў

3
Чаму хочацца салёнага: Сем прычынаў

Гэта можа ўказваць на сур'ёзныя збоі ў арганізме.

Арганізму чалавека патрэбная соль, бо без яе ён не можа нармальна функцыянаваць. Але часам салёнай ежы хочацца занадта моцна. І гэта можа ўказваць на праблемы са здароўем. Чаму хочацца салёнага – чытайце ў матэрыяле ТСН.

Вы заўсёды спрабавалі знізіць колькасць ужывання солі ў штодзённым рацыёне. Але раптам адчулі моцную цягу да салёнай ежы?

Магчыма, у вас узнікла адно з такіх парушэнняў у працы арганізма.

Дысбаланс мінеральных рэчываў – жаданне ўжываць больш салёнай ежы – можа паказваць на нізкі ўзровень натрыю ў арганізме. Таксама чалавек будзе адчуваць моцную стомленасць, млоснасць, хуткую стамляльнасць, галаўныя болі, зблытанасць свядомасці і частыя перапады настрою. У запушчаных выпадках хворы можа нават страчваць прытомнасць.

Абязводжванне – калі вашаму арганізму не стае вады, вам можа хацецца менавіта «салёнага». Ёсць і іншыя прыкметы такога стану: перапады настрою, моцная смага, раздражняльнасць, галавакружэнне, халодная і вільготная скура, спазмы і курчы цягліцаў, памяншэнне колькасці мачы, пачашчаны пульс.

Сіндром Бартэра – ён узнікае ад нараджэння. Пры такім стане з арганізма разам з мачой вельмі хутка выводзіцца ўвесь натрый. Дадатковыя сімптомы сіндрому: слабасць цягліцаў, гіпатамія, невялікая вага, спазмы цягліцаў, камяні ў нырках, празмернае мочавыпусканне, запоры.

Хвароба Адысана – гэта захворванне, калі наднырачнікі не могуць выпрацоўваць дастатковую колькасць гармонаў, таму чалавеку хочацца з'есці нешта салёнае. Таксама іншыя сімптомы гэтай хваробы: хуткая стамляльнасць, заняпад сілаў, страта апетыту, бледная скура, гіпатамія, язвы ў роце, дыярэя, цёмныя плямы на скуры.

Таксікоз падчас цяжарнасці – праз таксікоз і дыярэю ў цяжарных з'яўляецца абязводжванне, якое вядзе да жадання з'есці нешта салёнае.

Стрэс – калі арганізм адчувае стрэс, то павышае ўзровень гармону картызолу. Атрымліваючы салёныя прадукты, цела спрабуе пазбавіцца стрэсу. Паводле звестак некаторых даследаванняў, тыя людзі, у якіх высокі ўзровень натрыю ў арганізме, у перыяд стрэсу маюць невялікую колькасць картызолу.

Перадменструальны сіндром у жанчынаў – адной з прыкметаў ПМС з'яўляецца жаданне есці салёную ежу. А яшчэ падчас перадменструальнага сіндрому ў жанчынаў з'яўляюцца наступныя сімптомы: уздуцце жывата, бессань, частая змена настрою.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках