26 сакавiка 2025, Серада, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прагрымелі тры магутныя выбухі: Танкер з мазутам пачаў тануць у порце Усць-Луга

38
Прагрымелі тры магутныя выбухі: Танкер з мазутам пачаў тануць у порце Усць-Луга
АРХІЎНАЕ ФОТА

Пашкоджанае машыннае аддзяленне.

Танкер Koala, на борце якога 130 тыс. т мазуту, атрымаў пашкоджанні і пачаў тануць у Ленінградскай вобласці РФ, пішуць Baza і «Известия». Паводле звестак крыніцаў тэлеграм-канала, у машынным аддзяленні карабля «адбылося некалькі выбухаў, пасля чаго карабель пачаў напаўняцца вадой».

Кіраўнік Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка паведаміў, што раніцай 9 лютага ў порце Усць-Луга на танкеры «Каала» адбыўся «тэхнагенны інцыдэнт» падчас запуску рухавіка, у выніку якога было пашкоджанае машыннае аддзяленне.

«Танкер прышвартаваны ля прычала. Пагроза разліву нафтапрадуктаў адсутнічае. Экіпаж эвакуяваны, пацярпелых няма. Праводзяцца мерапрыемствы ў абследаванні машыннага аддзялення і вызначэння прычыны аварыі», – расказаў ён.

Baza ўдакладняе, што танкер, на борце якога 24 чалавекі (з іх чацвёра расейцаў, восем грузінаў і 12 жыхароў Інданезіі), ходзіць пад сцягам Антыгуа і Барбуды, стаяў у марскім порце ва Усць-Лузе.

Карабель загрузілі ноччу і, калі ён рыхтаваўся да адплыцця, у машынным аддзяленні «прагрымелі тры магутныя выбухі». Іх прычына не ўказваецца.

Экіпажу, паводле звестак Baza, удалося выбрацца на бераг, ніхто не пацярпеў. Танкер пачаў тануць і ў выніку ён сеў на мелізну. Ратавальнікі ўстанавілі бонавыя агароджы. Паводле папярэдняй інфармацыі, выцечкі нафтапрадуктаў не адбылося.

«Весткі» са спасылкай на крыніцу пішуць, што ў порце Усць-Луга тоне танкер, на борце якога 130 тыс. т мазуту. Суразмоўца газеты пацвярджае інфармацыю і пра тое, што карабель ходзіць пад сцягам Антыгуа і Барбуды, а разліву нафтапрадуктаў няма.

Паводле звестак сэрвісу для адсочвання месцазнаходжання караблёў VesselFinder, танкер Koala пабудаваны ў 2003 годзе. У Усць-Лугу ён прыбыў 6 лютага. У МНС Расеі сітуацыю не каментавалі.

У рэгіянальным СК на транспарце паведамілі, што карабель, які тоне, не пашкоджаны, загінулых і пацярпелых няма. Праводзіцца праверка паводле артыкула аб парушэнні правілаў бяспекі руху транспарту, чакаецца прыбыццё вадалазаў для агляду танкера.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках