Трамп пра далучэнне Грэнландыі да ЗША: Я думаю, што гэта адбудзецца
23- 13.03.2025, 21:16
- 5,656

Паводле ягоных словаў, гэта патрэбнае для міжнароднай бяспекі.
Далучэнне Грэнландыі, якая ўваходзіць у склад Даніі, да ЗША здарыцца, заявіў прэзідэнт ЗША, ягоныя словы певедамляе Sky News.
«Я думаю, што гэта адбудзецца», – сказаў палітык.
Паводле ягоных словаў, гэта патрэбнае для міжнароднай бяспекі. Ён таксама паставіў пад сумнеў правы Даніі на аўтаномны рэгіён, паколькі краіна знаходзіцца «вельмі далёка» ад Грэнландыі.
Трамп выказаў жаданне набыць Грэнландыю яшчэ падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміну (2017–2021). Пасля перамогі на выбарах прэзідэнта ў 2024 годзе ён вярнуўся да гэтай ідэі, не выключыўшы, што для дасягнення мэты звернецца да вайсковага ці эканамічнага ціску.