УСУ разбамбілі важную пераправу акупантаў у Луганскай вобласці
- 29.04.2025, 10:24
- 2,114

Украінскія вайскоўцы таксама знішчылі тэхніку супраціўніка.
У раёне населенага пункта Сватава, што знаходзіцца на мяжы Харкаўскай і Луганскай абласцей, украінскія байцы 412 палка Nemesis знішчылі пераправу войска Расеі.
Як гаворыцца ў паведамленні палка, гэтую пераправу вораг пабудаваў на рацэ Жарабец. Аднак прастаяла яна нядоўга - прыцэльным ударам УСУ падпалілі яе, а таксама БМП, цяжкія грузавікі і іншую тэхніку супраціўніка.

Вайскоўцы патлумачылі, чым было важнае знішчэнне пераправы. З іх звестак, гэтую тэрыторыю расейцы актыўна выкарыстоўвалі як вузлавы цэнтр для перакідкі сваіх сіл на Харкаўскі кірунак.
Акупанты спрабавалі фарсаваць раку Аскол, аднак дзякуючы ўкраінскім вайскоўцам іх лагістыка зноў пайшла расколінамі.