Пракуратура раскрыла дэталі ўцёкаў Януковіча з Украіны
4- 29.04.2025, 14:48
- 13,194

Адмысловую ролю ў гэтых падзеях адыграла тэлефонная сувязь.
Да ўцёкаў Віктара Януковіча з Украіны ў 2014 годзе былі непасрэдна датычныя прадстаўнікі Расейскай Федэрацыі.
Са слоў пракурора ў справах Майдана Дзяніса Іванова, у вывазе Януковіча актыўна ўдзельнічалі ахоўнік Пуціна Сяргей Марозаў і тагачасны камандзір Паўднёвай вайсковай акругі Аляксандр Галкін.
Падчас судовага разбору ўдалося ўстанавіць дакладныя маршруты перамяшчэння Януковіча пасля падзей на Майдане. Таксама сабралі довады, хто дапамагаў яму пакінуць тэрыторыю Украіны, піша «Стопкар».
Устаноўлена, што Януковіч уцякаў пад суправаджэннем спецыяльных службаў Расейскай Федэрацыі і пры падтрымцы падраздзяленняў узброеных сіл Расеі. Менавіта яны забяспечвалі ахову, транспартаванне і каардынацыю яго перамяшчэнняў.
Адмысловую ролю ў гэтых падзеях адыгрывала тэлефонная сувязь. Адным з тэлефонаў, якім карыстаўся Януковіч падчас уцёкаў, ажыццяўляліся рэгулярныя злучэнні з Сяргеем Марозавым - асабістым ахоўнікам Пуціна.
На сённяшні дзень гэтыя звесткі афіцыйна зафіксаваны ў матэрыялах справы, якая разглядаецца ў судзе. Пракуратура працягвае расследаванне, каб цалкам устанавіць усе дэталі ўгоды аб вывазе экс-прэзідэнта.
Нагадаем, вышэйшы антыкарупцыйны суд (ВАКС) прыняў пастанову аб нацыяналізацыі маёмасці былога галоўнага ахоўніка Януковіча - Вячаслава Занецкага. Ён узначальваў службу бяспекі прэзідэнта-ўцекача з 2008 да 2012 года, а пасля пачатку ўзброенай агрэсіі РФ уцёк з Украіны.