25 красавiка 2025, Пятніца, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«УСУ папярэдзілі беларускі рэжым»

14
«УСУ папярэдзілі беларускі рэжым»

Украінскія вайскоўцы правялі некалькі паспяховых аперацый.

Расейскія Z-блогеры сцвярджаюць, што ва УСУ ёсць сур'ёзныя поспехі пад Пакроўскам і ў Белгародскай вобласці.

Як развіваецца сітуацыя на франтах вайны? Ці пачнуць расейцы новы наступ? Ці ёсць пагроза з тэрыторыі Беларусі? Па каментар сайт Charter97.org звярнуўся да вайсковага эксперта, маёра запасу Нацгвардыі Украіны Аляксея Гецьмана:

- На Пакроўскім кірунку мы зрабілі некалькі контрудараў, заняўшы пазіцыі, якія раней былі страчаныя. Нельга сказаць, што гэта сур'ёзны наступ, але гаворка ідзе пра прасоўванне недзе на кіламетр углыб варожых пазіцый. Гэтыя нашыя пазіцыі, мы іх утрымліваем. Расейцы ж нясуць значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы.

Што тычыцца Белгародскай аперацыі, то ёсць асцярожная інфармацыя аб тым, што мы там ствараем пэўны плацдарм. Гэта будзе нешта падобнае да Курскай аперацыі. Не думаю, што ва УСУ ёсць заданне прасоўвацца глыбока на тэрыторыю РФ. Размова ідзе пра стварэнне зоны, якая адсуне войскі РФ ад нашай мяжы на 10-15 км.

- Што вы можаце сказаць пра інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, нібыта расейцы рыхтуюць буйны наступ?

- Напраўду яшчэ ў верасні мінулага года было вядома аб тым, што на 2025-ы год плануецца буйны расейскі наступ. Расейцы самі гэта анансавалі. Пра гэта казаў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю заходнім СМІ, называючы нават тры магчымыя кірункі: Сумскі, Харкаўскі і Запарожскі. Таму для нас гэта не навіна.

Мы бачым падрыхтоўку да такіх наступальных дзеянняў. З іншага боку, у іх колькасць жывой сілы і тэхнікі на лініі фронту не павялічылася. Акупанты зараз не могуць нідзе рушыць наперад.

- Ці ёсць пагроза з тэрыторыі Беларусі?

- Пагроза з тэрыторыі Беларусі ёсць заўсёды. Аднак думаю, што Лукашэнка не адважыцца атакаваць. Ён атрымаў афіцыйнае папярэджанне аб тым, што як толькі пачнуцца нейкія баявыя дзеянні з боку Беларусі, то адразу, паводле міжнароднага права, яны ўважаюцца за агрэсію. У гэтым выпадку мы маем права атакаваць усе вайсковыя і вайскова-прамысловыя аб'екты на тэрыторыі краіны-агрэсаркі.

Нашы ракеты могуць паляцець ва ўсякае месца Беларусі. Лукашэнка цудоўна разумее, што яго сродкі СПА наўрад ці справяцца з украінскімі «Паляніцамі», «Трэмбітамі», «Доўгімі Нэптунамі», не кажучы ўжо пра нашы беспілотнікі, якія вельмі нядрэнна атакуюць РФ.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках