The Telegraph: Вайсковы карабель РФ прайшоў праз Ла-Манш пад прыкрыццём
8- 25.06.2025, 9:54
- 12,866

Карвет «Бойкі» перадаў фальшывы сігнал, суправаджаючы два танкеры ценявога флоту.
Расейскі карвет «Бойкі», абсталяваны кіраванымі ракетамі і ўсталяванымі кулямётамі, перадаў фальшывы ідэнтыфікацыйны сігнал, праходзячы праз Ла-Манш.
Як паведаміла выданне The Telegraph, гэта не першы раз у гэтым годзе, калі вайсковы карабель увайшоў у Брытанскія воды пасля таго, як у сакавіку яго адсочвалі, калі ён праходзіў праз Ла-Манш і Паўночнае мора.
На гэты раз ён прайшоў разам з двума нафтавымі танкерамі, Sierra і Naxos, якія з'яўляюцца часткай ценявога флоту Расеі.
«Выкарыстанне вайсковых караблёў у якасці абароны разглядалася як спроба Масквы ўтрымаць Вялікабрытанію і іншыя дзяржавы NATO ад захопу суднаў ценявога флоту», - адзначыла выданне і дадало, што колькасць расейскіх нафтавых танкераў, якія праходзяць праз Ла-Манш, амаль падвоілася з тых часоў, як Лондан увёў санкцыі супраць Масквы пасля ўварвання ва Украіну.
Выданне са спасылкай на BBC Verify, паведаміла, што Boikiy не актываваў сістэмы сачэння, калі адплыў з Канакры, сталіцы Гвінеі ў пачатку гэтага месяца.
Паведамляецца, што судна не актывавала сваю аўтаматычную ідэнтыфікацыйную сістэму (AIS), якая апавяшчае іншых маракоў і берагавую ахову аб сваім месцазнаходжанні, маршруце, каб гарантаваць бяспечны праход у моры.
Замест гэтага карвет ішоў пад агульным ідэнтыфікацыйным нумарам 400000000, з-за чаго яно памылкова паказвалася на сайтах адсочвання, як і папярэднія судны, якія выкарыстоўвалі гэты ідэнтыфікатар.
Verify, якая выкарыстала спадарожнікавыя здымкі, звесткі адсочвання і відэазапісы для ідэнтыфікацыі вайсковага карабля, паведаміла, што яно прайшло паблізу Канарскіх выспаў, перш чым сустрэцца з двума ценявымі танкерамі ў вусці Ла-Манша 20 чэрвеня.
Фрэдэрык Ван Локерэн, аналітык і былы афіцэр бэльгійскага флоту, сказаў, што для расейскага вайсковага карабля незвычайна маскавацца:
"Звычайна, калі расейцы хочуць заставацца стоенымі, яны проста адключаюць свой сігнал AIS. Так што для іх маскавання пад нешта іншае... гэта вельмі, вельмі незвычайна».