Таганрог і Казань: украінскія дроны атакавалі Расею
2- 25.06.2025, 10:16
- 3,016

БПЛА ўдарылі і па акупаваным Крыме.
Уночы 25 чэрвеня расейскія гарады Таганрог і Казань атакавалі беспілотнікі. Былі чутныя выбухі і праца СПА.
Адпаведнае відэа публікуюць расейскія Telegram-каналы.
Выконваючы абавязкі кіраўніка Растоўскай вобласці Юрый Слюсар паведаміў, што ў Таганрозе праз падзенне БпЛА на стадыёне «Фортэ Арэна» ўспыхнуў дах будынка на плошчы 30 кв.м, разбураная сцяна, піша New Voice.
Расейскія прапагандысты мяркуюць, што, імаверна, цэллю у Таганрозе было прадпрыемства «Атлант Аэра», якое займаецца вытворчасцю лятальных апаратаў.
Кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі Андрэй Каваленка напісаў, што па заводзе «Атлант Аэра» прыляцела «сёе-тое невядомае».
Ён патлумачыў, што гэта важны вузел у расейскім вайскова-прамысловым комплексе, які спецыялізуецца на кампанентах для баявых беспілотнікаў і сістэм кіравання.
Ён уцягнуты ў праекты вытворчасці дронаў «Арыён», комплексаў радыёэлектроннай барацьбы і лічбавай інтэграцыі для ўдарных FPV-дронаў і баражавальных боепрыпасаў.
У Казані ўводзіліся абмежаванні ў аэрапорце, а мясцовыя паблікі паведамлялі аб падзенні абломкаў БпЛА на тэрыторыі ВК.
Таксама Казань была без інтэрнэту, толькі раніцай 25 чэрвеня мясцовыя паведамілі, што сувязь аднавілася - пасля 20 гадзін абмежаванняў.
Цієї ночі дрони атакували російські міста Таганрог, Азов, Казань та тимчасово окупований Крим pic.twitter.com/6dudzTQFYy
— NV (@tweetsNV) June 25, 2025
Пасля паўночы Мінабароны РФ дало справаздачу аб 22 нібыта збітых або перахопленых беспілотніках, якія атакавалі Белгарадскую, Бранскую, Саратаўскую, Ульянаўскую вобласці, а таксама Татарстан і Крым.
Раніцай акупанты зрабілі справаздачу яшчэ аб 18 БпЛА над Растоўскай вобласцю, Крымам, Краснадарскім краем, Курскай і Бранскай абласцямі і над Чорным морам.