17 лiпеня 2025, Чацвер, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уіткаф: Ядзерную праграму Ірана амаль немагчыма аднавіць

Уіткаф: Ядзерную праграму Ірана амаль немагчыма аднавіць
Стыў Уіткаф

Гэта зойме як мінімум гады.

Ядзерную праграму Ірана амаль немагчыма аднавіць пасля ўдараў ЗША. Гэта можа заняць у Тэгерана гады.

Пра гэта паведамляе Fox News са спасылкай на спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША з Блізкага Усходу Стыва Уіткафа.

«Ва ўсіх трох выпадках большасць, калі не ўсе, цэнтрыфугі былі пашкоджаныя або знішчаныя такім чынам, што ім будзе амаль немагчыма аднавіць гэтую праграму. На маю думку, і на думку многіх іншых экспэртаў, якія бачылі неапрацаваныя звесткі, гэта зойме гады», - сказаў ён.

Уіткаф назваў паведамленні СМІ пра тое, што нібыта ядзерная праграма Ірана не была знішчаная, «абсалютна абсурднымі».

«Гэта дзяржаўная здрада. Таму гэта варта расследаваць (нібыта выцекі інфармацыі, - рэд.). І той, хто гэта зрабіў, хто б за гэта не нёс адказнасці, павінен быць прыцягнуты да адказнасці. Гэта можа нашкодзіць жыццю ў будучыні», - заявіў Уіткаф.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках