16 лiпеня 2025, Серада, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Украіна гатовая дапамагчы краінам Афрыкі ў ліквідацыі расейскіх наймітаў

2
Reuters: Украіна гатовая дапамагчы краінам Афрыкі ў ліквідацыі расейскіх наймітаў

Кіеў адкрыў восем новых пасольстваў на кантыненце.

Украіна гатовая дапамагчы афрыканскім краінам у барацьбе з расейскімі наймітамі, прапаноўваючы вайсковую падрыхтоўку, наданне баявога досведу і дапамогі ўцекачам у рэгіёнах уплыву РФ, гаворыцца ў матэрыяле Reuters.

З 2022 года Кіеў адкрыў восем новых пасольстваў на кантыненце, у прыватнасці ў Маўрытаніі, Конга, Кот-Д'івуары. Агульная колькасць украінскіх дыппрадстаўніцтваў у Афрыцы ўзрасла да 18.

Амбасадар Украіны ў Афрыцы Максім Субх заявіў, што вайсковая прысутнасць Расеі ў Сахелі падрывае стабільнасць, і падкрэсліў, што Украіна гатовая працягваць падрыхтоўку афіцэраў і прадстаўнікоў узброеных сіл Маўрытаніі, дзеліцца тэхналогіямі і дасягненнямі, якіх Украіна дасягнула на полі бою.

Акрамя таго, Украіна надае гуманітарную дапамогу ўцекачам з Малі, якія бягуць ад баявых дзеянняў з удзелам расейскіх сіл, у найбуйнейшым лагеры Мбера ў Маўрытаніі.

З афіцыйных звестак, у рамках ініцыятывы збожжа з Украіны ўжо адпраўлена амаль 300 000 тон харчавання ў 12 краін, сярод якіх Конга, Этыёпія, Судан, Кенія, Нігерыя.

Пасол Украіны ў Конга паведаміў аб абмеркаванні з гэтай краінай доўгатэрміновых пагадненняў у сферы сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі.

Агенцтва таксама адзначыла, што ў адказ на расейскую дэзінфармацыю, Кіеў распрацаваў уласную афрыканскую стратэгію, накіраваную на зняпраўджванне крамлёўскіх наратываў, а таксама на развіццё гандлю, інвестыцый і дыпламатычных сувязяў.

Пры гэтым Украіна катэгарычна адмаўляе сваё дачыненне да летняга нападу ў Малі, у выніку якога загінулі 84 расейскія баевікі. Адначасова ўкраінскія дыпламаты пацвярджаюць, што дапамога ўцекачам, якія “ратуюцца ад расейцаў", прадаўжаецца.

"Захоўваючы сваю ролю аднаго з гарантаў Сусветнай харчовай бяспекі, Украіна можа перашкодзіць Расеі выкарыстоўваць пастаўкі харчавання як палітычны вагар”, — заявіў часова павераны ў справах у Маўрытаніі Раман Серада.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках