8 лiпеня 2025, aўторак, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абгарэлы на канцэрце Філіп Кіркораў упершыню пракаментаваў сваё здароўе

16
Абгарэлы на канцэрце Філіп Кіркораў упершыню пракаментаваў сваё здароўе
Філіп Кіркораў

Але расейцы яму не паверылі.

Пуцініст Філіп Кіркораў упершыню выйшаў на сувязь з публікай пасля працяглай паўзы, звязанай з яго станам здароўя. Артыст, які ў красавіку атрымаў сур'ёзныя апёкі падчас канцэрта ў Санкт-Пецярбургу праз правал піратэхнікі, даў каментар журналістам і запэўніў, што ўжо амаль ачуняў. Аднак рэакцыя публікі апынулася скептычнай - у сацсетках яго з'яўленне назвалі трывожным, а рухі на сцэне - млявымі і няўпэўненымі, піша OBOZ.UA.

Адразу пасля інцыдэнту спеваку давялося скасаваць гастролі на поўдні Расеі. Лекары выявілі ў яго запаленне суставаў, частковы некроз скуры і лімфадэнапатыю. Гаенне праходзіла складана праз наяўнасць цукровага дыябету. Яго піяр-дырэктарка Кацярына Успенская тады паведаміла, што Кіркораў часова спыняе ўсю дзейнасць і бярэ адпачынак «па стане здароўя». Артыст знік з публічнай прасторы на некалькі тыдняў, а яго стан апісвалі як «крытычны».

«Усё добра. Рука ўсё адно баліць, вядома, але, агулам, усё выдатна. Мы будзем жыць, мы не памром», – сказаў Кіркораў расмедыям. Ён дадаў, што «раны ўпрыгожваюць сапраўднага артыста, асабліва калі гэта мужчына».

Пасля шпіталізацыі Кіркораў толькі раз з'явіўся на публіцы - 7 чэрвеня на прапагандысцкай прэміі МУЗ-ТБ, дзе ледзь рухаўся і трымаўся за спадарожніцу. А нядаўна спявак вярнуўся на сцэну з выступам у Ташкенце, аднак уражанне ён зрабіў не трыумфальнае, а панурае. У сеціве з'явіліся відэа, дзе артыст выконвае хіт «Дзіва», стоячы амаль нерухома. Расейцы пісалі, што Кіркораў ледзь стаіць на нагах, выглядае змардаваным, рухаецца з прыкметным намаганнем.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках