За рэкламу БАДаў-пустышак затрымалі амаль 100 чалавек
13- 6.07.2025, 16:19
- 8,836

Ахвярамі махляроў сталі дзясяткі тысяч беларусаў.
За рэкламу БАДаў-пустышак у Беларусі затрымалі амаль сто чалавек. Групай кіраваў грамадзянін Расеі, раней судзімы за парушэнне антынаркатычнага заканадаўства на тэрыторыі РФ.
Затрыманыя прадавалі «прэпараты з Алтая», якія афармляліся як харчовая прадукцыя ці біялагічна актыўныя дабаўкі. Каб тавар добра разыходзіўся, яго актыўна рэкламавалі ў газетах, праводзілі прэзентацыі, стваралі сайты-аднадзёнкі. Часам у «прэпаратах», якія прадавалі беларусам, нават не было абяцанага «канцэнтрату пантаў алтайскага марала», які нібыта выкарыстоўваецца ў традыцыйнай медыцыне Алтая – яго замянялі крухмалам.
Кол-цэнтры, праз якія вяліся продажы, адначасова праверылі ў Менску, Баранавічах, Барысаве і Бабруйску. У "шпаргалках" аператараў кол-цэнтраў былі падказкі, што казаць, калі патэнцыйны кліент кажа, што «падумае» ці прызнаецца, што ў яго няма грошай.
Ахвярамі махляроў сталі дзясяткі тысяч беларусаў.