8 лiпеня 2025, aўторак, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім порце Усць-Луга адбылася ўцечка аміяку на танкеры

1
У расейскім порце Усць-Луга адбылася ўцечка аміяку на танкеры

Прычынай стаў нейкі "інцыдэнт падчас пагрузачна-разгрузачных работ".

У найбуйнейшым марскім порце на Балтыцы Усць-Луга адбылася ўцечка вадкага аміяку на танкеры "Эка Візард", паведаміў Мінтранс Расеі. Прычынай стаў нейкі "інцыдэнт падчас пагрузачна-разгрузачных работ".

23 сябры экіпажу былі эвакуяваныя. Сцвярджаецца, што пацярпелых няма. Ведамства назвала ўцечку "нязначнай", аднак правяло аператыўную нараду ў гэтым пытанні пад старшынствам кіраўніка Мінтранса Рамана Старавойта. Аварыйныя службы тэрмінала займаюцца ліквідацыяй наступстваў здарэння, таксама судна павінны агледзець вадалазы.

Крыніца партала 78.ru паведаміла, што ў порце Усць-Луга адбылася разгерметызацыя танкера з аміякам, у выніку паліва апынулася ў заліве. Паводле звестак суразмоўцы выдання, у якасці прычыны разглядаецца "замежнае ўздзеянне". Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка запэўніў, што пагрозы людзям і навакольнаму асяроддзю няма: экалагічныя паказчыкі знаходзяцца ў межах дапушчальнай канцэнтрацыі. З ягоных слоў, спецыялісты сабралі аміяк, не дапусціўшы рассейвання рэчыва ў атмасферы. Драздзенка дадаў, што праводзіцца праверка прычын інцыдэнту.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках