8 лiпеня 2025, aўторак, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Украіна атрымае ад ЗША яшчэ сотні тысяч дронаў

6
Зяленскі: Украіна атрымае ад ЗША яшчэ сотні тысяч дронаў

Таксама Кіеў адкрые ўласную вытворчасць зброі на тэрыторыі Даніі.

Сёлета Украіна атрымае дадаткова «сотні тысяч» беспілотнікаў у рамках супрацоўніцтва з ЗША. Пра гэта паведаміў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім відэазвароце.

«Дамовіліся з амерыканскім бокам аб значным павелічэнні сумеснай працы. Гэта дасць Украіне яшчэ сотні тысяч дронаў ужо сёлета на спецыяльных умовах і яшчэ значна больш дронаў налета. У тым ліку, дронаў-перахопнікаў - гэта відавочны наш прыярытэт», - распавёў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, Зяленскі распавёў аб новых дамоўленасцях па сумеснай вытворчасці зброі з заходнімі партнёрамі, а менавіта - з Даніяй.

«Укладзенае пагадненне - учора яго падпісалі. Будзем працаваць на тэрыторыі Даніі, і гэта наш сумесны праект - першыя істотныя магчымасці нашай украінскай вытворчасці за мяжой. Будуць і яшчэ такія дамоўленасці. Гэта тычыцца і дронаў, і многіх іншых неабходных тыпаў зброі», - паведаміў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках