17 студзеня 2026, Субота, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея – баласт для БРІКС

5
Расея – баласт для БРІКС

У РНБА Украіны рэзка прайшліся па новых фантазіях Пуціна.

Расейскі дыктатар Пуцін падчас выступу на саміце БРІКС выдаў чарговыя фэйкавыя сцвярджэнні. Ён нафантазіяваў «эканамічную перавагу» БРІКС над G7.

Пра гэта заявіў кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзынфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка ў Telegram.

Каваленка нагадаў, што Пуцін не прыехаў на саміт БРІКС у Бразілію, бо баіцца арышту. Пры гэтым лідар Кітая Сі Цзіньпін «нават не зрабіў выгляд, што яму цікава». У цэнтры ўвагі саміту засталіся празаходнія прэзідэнт Бразіліі Лула да Сілва і прэм'ер Індыі Нарэндра Модзі.

Кіраўнік Крамля выступіў на саміце праз відэасувязь і расказаў пра «крах ліберальнай глабалізацыі» і «эканамічную перавагу БРІКС над G7».

– Але рэч у тым, што ў намінальным ВУП краіны БРІКС адстаюць больш як удвая. І больш за 60% гэтай эканомікі – гэта адзін Кітай. Расея ж у гэтай кааліцыі – баласт, – звярнуў увагу кіраўнік ЦПД.

Ён удакладніў, што БРІКС не стаў «антызаходняй воссю». А Расея не стала лідаркай Глабальнага Поўдня. Яна застаецца «сыравінным прыдаткам для Пекіна, які і далей гандлюецца з Захадам за выгадны баланс».

Варта заўважыць, што саміт БРІКС праходзіць у Бразіліі 6–7 ліпеня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках