9 снежня 2025, aўторак, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаў першы і апошні ноўтбук СССР

20
Як выглядаў першы і апошні ноўтбук СССР

Ён быў сабраны на менскім заводзе «Інтэграл».

Расейская ІТ-кампанія паказала першы і апошні савецкі наўтбук - "Электроніка МС1504", сабранага на менскім заводзе "Інтэграл" у 1993 годзе. Гэтая мадэль была клонам японскага наўтбука Toshiba T1100 Plus.

Прылада набыта для калекцыі Омскага музея "РэтраЭВМ". Як заяўляюць калекцыянеры, яна захавала арыгінальныя савецкія камплектуючыя.

Тэхнічныя характарыстыкі гэтага ўзору:

працэсар: ДЛ-24А;

дысплэй: манахромны ІЖГ93 з разрозненнем 640×200 піксэляў;

памяць: 640 КБ на мікрасхемах КР565РУ11Д;

аўтаномнасць: 2-4 гадзіны працы ад акумулятара НКГЦ-4-1;

вага: 4,5 кг.

Гэтая мадэль была распрацавана ў 1990 годзе і стала апошнім серыйным кампутарным праектам СССР. Зрэшты, яго вытворчасць працягвалася да 1994 года. Кошт быў амаль 500 даляраў.

Адзначым, што інжынеры СССР часта проста капіравалі заходнія ўзоры тэхнікі. Савецкі Саюз прайграў тэхналагічную гонку Захаду ў 70-я гады 20 стагоддзя.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках