У Эстоніі прайшоў другі з'езд беларускіх навукоўцаў Еўропы
- 11.08.2025, 18:17
- 1,734
Падрабязнасці.
У Эстоніі адбыўся другі з'езд беларускіх навукоўцаў «Вялікі Воз», удзел у якім узялі больш за дваццаць даследчыкаў з Польшчы, Швэйцарыі, Нямеччыны, Літвы, Францыі, Італіі, Вялікай Брытаніі і Эстоніі.
У праграме былі навуковыя даклады, нефармальныя дыскусіі і тэхнічныя варкшопы. Беларускія навукоўцы абмяркоўвалі праблемы ў эміграцыі, магчымасці стварэння праектаў мірнай навукі і пытанні этыкі ў даследаваннях. Асобны блок быў прысвечаны стварэнню і развіццю беларускамоўных STEM-праектаў, паведамляе «Еўрарадыё».
Сваёй мэтай арганізатары ставяць стварэнне прасторы для беларускіх навукоўцаў, якія былі раскіданыя па свеце, каб запускаць супольныя адукацыйныя і даследчыя праекты.
- Гэта стратэгічны інструмент для захавання і развіцця беларускага інтэлектуальнага і тэхналагічнага патэнцыялу за межамі краіны, універсальная пляцоўка для абмеркавання інавацый, міждысцыплінарнага супрацоўніцтва і ўмацавання адзінства беларускай акадэмічнай супольнасці, - адзначаюць арганізатары.
На з'ездзе былі прадстаўнікі такіх дысцыплін, як клеткавая біялогія, археалогія і археагенетыка, геноміка, астрафізіка, арганічная хімія, матэрыялазнаўства, сацыяльная экалогія
З'езд арганізавала Згуртаванне беларускіх суполак Эстоніі пры падтрымцы агенцтва ESTDEV.