Лукашэнка даручыў адбіраць частку прыбытку ў банкаў
10- 12.08.2025, 12:57
- 8,270
І накіроўваць на «фінансаванне эканомікі».
На ўзроўні дзяржавы прынятая «пастанова адбіраць частку прыбытку ў банкаў і накіроўваць на фінансаванне эканомікі». Пра гэта паведаміла прэс-служба Лукашэнкі пасля сустрэчы правадыра са старшынёй управы Нацбанка Раманам Галоўчанкам 12 жніўня.
Заслухаўшы даклад кіраўніка Нацбанка, Лукашэнка закрануў тэму павелічэння сукупнага прыбытку банкаў у краіне. Як піша прэс-служба дыктатара, «гэта можа разглядацца, з аднаго боку, як пазітыўны паказчык, але з другога - ёсць асцярогі, каб не ўзнікла дысбалансу і банкі не адцягвалі грошы з эканомікі».
Таму ў якасці адной з мер на ўзроўні дзяржавы прынятая пастанова забіраць частку прыбытку ў банкаў і накіроўваць на фінансаванне эканомікі.
«Гэта вельмі важна, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - У банках «лішніх» грошай быць не павінна».