Беларусь знаходзіцца пад уплывам шырокага антыцыклону
- 12.08.2025, 15:53
- 2,654
Камфортнае надвор'е застанецца.
- Камфортнае надвор'е і менш ветранае з тэмпературным дыяпазонам +19… +25°С сёння застанецца з намі. Па паўднёвым захадзе на 1-2°С цяплей.
Без ападкаў, толькі месцамі па паўночным усходзе кароткачасовыя дажджы,-піша тэлеграм-канал «Метеовайб».
Заўтра мы па-ранейшаму будзем знаходзіцца пад уплывам шырокага антыцыклону Юлія. Істотных ападкаў не чакаецца, толькі па крайнім паўночным усходзе магчымыя асобныя невялікія кароткія дажджы.
Паветраная маса пачне патроху прагравацца. Вецер паўночна-заходні, слабы да сярэдняга.
Уначы +8..+14°С. Удзень +20…+ 26°С, па паўднёвым захадзе да + 29°С.
Менск: уначы +10..+12°С. Удзень +22…+24°С, без ападкаў.