МЗС Францыі: ЗША далучацца да гарантавання бяспекі для Украіны
4- 14.08.2025, 9:47
- 1,640
Такое абяцанне даў еўрапейскім партнёрам Дональд Трамп.
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Дональд Трамп заявіў, што падчас сустрэчы з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным будзе патрабаваць спынення агню ва Украіне.
Як паведаміў кіраўнік Міністэрства замежных спраў Францыі Жан-Ноэль Баро ў сацсетцы Х, такая заява амерыканскага лідара прагучала падчас віртуальнага саміту з еўрапейскімі лідарамі.
З ягоных слоў, Трамп таксама дадаў, што перамовы аб тэрыторыях «будуць адбывацца толькі ў прысутнасці Уладзіміра Зяленскага падчас наступнай сустрэчы».
Акрамя таго, амерыканскі лідар падчас сустрэчы сказаў, што «ЗША далучацца да гарантый бяспекі, распрацаваных кааліцыяй краін-добраахвотнікаў, аб'яднаных Францыяй, Вялікабрытаніяй і Нямеччынай».
Саміт паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Пуціным адбудзецца на Алясцы 15 жніўня. Украіны і прадстаўнікоў Еўропы за сталом перамоў не будзе.