9 снежня 2025, aўторак, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыя на прадукты ставіць у Беларусі рэкорды

8
Інфляцыя на прадукты ставіць у Беларусі рэкорды

Кошты б'юць па кішэнях людзей.

Кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка расказаў, што ў Беларусі адбываецца з коштамі. Паводле ягоных слоў, «інфляцыя цяпер не носіць спекулятыўнага характару». «Гэта не той выпадак, калі кошты разганяюцца або надзьмуваюцца», — адзначыў чыноўнік. Нагадаем, у ліпені інфляцыя паскорылася да 7,4% гадавых — гэта прыкметна перавышае прагнозы чыноўнікаў на гэты год. Прычым прадуктовая і зусім разагналася амаль да 11%, піша «Зеркало».

Са слоў кіраўніка Нацбанка, «ёсць вялікая колькасць так званых немонетарных фактараў, якія таксама ўплываюць на індэкс спажывецкіх цэн».

«Гэта, напрыклад, рост цэн на імпартную сыравіну, якую мы выкарыстоўваем, дыспарытэт цэн з нашым асноўным гандлёвым партнёрам — Расейскай Федэрацыяй. І гэтак далей, гэта значыць цэлы комплекс чыннікаў», - сказаў Раман Галоўчанка.

«Каб пазбегнуць шокаў» інфляцыя на прадукты ставіць рэкорды і б'е па кішэнях людзей, а Галоўчанка кажа «што кошты не разганяюцца»

Са слоў Галоўчанкі, «інфляцыя цяпер не носіць спекулятыўнага характару».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках