Памёр журналіст Мікалай Галко
1- 14.08.2025, 10:14
- 4,074
Яму было 77 гадоў.
14 жніўня памёр беларускі журналіст Мікалай Галко. Яму было 77 гадоў. Пра сыход журналіста з жыцця паведамляюць ягоныя сваякі ў «Фэйсбуку».
Мікалай Галко нарадзіўся 14 студзеня 1948 года. Быў галоўным рэдактарам «Сельскай газеты», у 1995-1996 гадах узначальваў самае масавае выданне Беларусі — «Народную газету» — пасля звальнення адтуль указам Лукашэнкі Іосіфа Сярэдзіча.