9 снежня 2025, aўторак, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Цынцынаці

5
Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Цынцынаці
Арына Сабаленка
Фота: Getty Images

Беларуская тэнісістка падолела гішпанку.

Першая ракетка свету 27-гадовая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпэўнена выйшла ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі «WТА-1000» у Цынцынаці (ЗША). У чацвёртым коле спаборніцтваў Арына ў двух сэтах перамагла 42-гі нумар рэйтынгу 22-гадовую гішпанскую спартоўку Джэсіку Бузас Манэйра - 6:1, 7:5, піша «Прессбол».

Матч працягваўся 1 гадзіну 21 хвіліну. Беларуская спартоўка зрабіла тры падачы навылёт, дапусціла адну падвойную памылку і рэалізавала пяць з сямі брэйк-пойнтаў. На рахунку яе спаборніцы два эйсы, чатыры падвойныя памылкі і два рэалізаваныя брэйк-пойнты з шасці заробленых.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках