9 снежня 2025, aўторак, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, што Трамп прапануе Пуціну для заканчэння вайны

18
Стала вядома, што Трамп прапануе Пуціну для заканчэння вайны
Дональд Трамп

Выданне The Telegraph раскрыла падрабязнасці.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе падчас сустрэчы з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным 15 жніўня прапанаваць шэраг эканамічных стымулаў у абмен на спыненне вайны супраць Украіны. Сярод магчымых прапаноў, якія могуць прагучаць - доступ да прыродных рэсурсаў Аляскі і частковае зняцце санкцый з расейскай авіяцыйнай галіны.

Пра гэта піша выданне The Telegraph. Паводле інфармацыі выдання, падчас сустрэчы ў Анкарыджы Трамп можа прапанаваць адкрыць для краіны-агрэсаркі Расеі доступ да прыродных рэсурсаў Аляскі. Таксама амерыканскі прэзідэнт можа прапанаваць кіраўніку Крамля зняцце часткі санкцый з расейскай авіяпрамысловасці, а таксама доступ да рэдказямельных мінералаў на ўкраінскіх тэрыторыях, якія цяпер знаходзяцца пад акупацыяй РФ.

У выданні адзначылі, што да падрыхтоўкі да перамоў залучаны міністр фінансаў ЗША Скот Бэсэнт. Ён вывучае пытанне эканамічных саступак, якія Злучаныя Штаты могуць зрабіць Расеі, каб такім чынам паскорыць укладанне пагаднення аб спыненні агню.

Як адзначылі ў The Telegraph, крыніцы ва ўрадзе Вялікабрытаніі ім расказалі, што такія стымулы могуць быць прымальнымі для Еўропы, калі гэта не будзе выглядаць як ўзнагароджанне для РФ.

«Ізраільская акупацыя Заходняга берага ракі Ярдан можа быць выкарыстана як мадэль заканчэння вайны. Расея будзе мець вайсковы і эканамічны кантроль над акупаванымі тэрыторыямі Украіны пад уласным органам кіравання, падобна фактычнаму кантролю Ізраіля над палестынскімі землямі. Гэтую ідэю, паводле звестак The Times, абмяркоўвалі падчас сустрэч спецыяльнага пасланніка Трампа Стыва Уіткафа з яго расейскімі калегамі», - піша выданне.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках