9 снежня 2025, aўторак, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За колькі прадалі самую дарагую кватэру ў Менску

2
За колькі прадалі самую дарагую кватэру ў Менску
Фота: Realt

Яна знаходзіцца ў доме каля Сляпянскага канала.

У шасціпавярховым доме на беразе Сляпянскага канала ў ліпені купілі кватэру за 630 тысяч даляраў. Яна была самай дарагой кватэрай, прададзенай у мінулым месяцы ў Беларусі, піша Realt.by.

Кватэра знаходзіцца ў закрытым жылым комплексе «Аквамарын», які размясціўся на вуліцы Філімонава, недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі.

ЖК «Аквамарын» быў пабудаваны ў 2015 годзе і складаецца з двух шматкватэрных дамоў (дзевяціпавярховага і шасціпавярховага). Увесь комплекс налічвае 192 кватэры плошчай ад 48 да 230 квадратных метраў, у тым ліку 8 пентхаусаў плошчай ад 180 да 230 квадратных метраў.

Кошт аднаго квадратнага метра на старце продажаў складаў прыблізна ад 2350 да 2800 даляраў, а ў пентхаусе — ад 3600 даляраў.

У ліпені кватэра ў гэтым ЖК была прададзеная за 630 тысяч даляраў (5329 даляраў — за метр). Рэкордную суму заплацілі за 118-метровае жыллё.

Дарэчы, цяпер на Realt прадаецца яшчэ адна кватэра ў ЖК «Аквамарын». Гэта эксклюзіўная 5-пакаёвая кватэра прэміум-класа з дызайнерскім рамонтам. Кошт гэтага 237-метровага жылля складае 950 тысяч даляраў (4008 даляраў — за метр).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках