Кошт арэнды кватэр у Менску вырас
3- 14.08.2025, 11:55
- 3,780
З рынку вымываюцца самыя бюджэтныя варыянты.
З пачатку 2025 года кошт арэнды жылля ў Менску вырас на 10-15 адсоткаў. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на агенцтва «Твая сталіца».
Прадстаўнікі Агенцтва патлумачылі гэта наплывам арандатараў з-за мяжы - з Расеі і краін СНД. У сувязі з гэтым з пачатку лета прапанова на сталічным рынку арэнды трохі знізілася.
«Збольшага такія арандатары хочуць правесці цёплы час года ў Беларусі, павольна адпачыць, развязаць свае пытанні, напрыклад са здароўем, ды і проста змяніць абстаноўку», — цытуе выданне словы экспэрта.
У 2024-м кошт арэнды вырас на 10-15%, сёлета - яшчэ на столькі ж.
Таксама на рост арэнды, на думку спецыялістаў, паўплывала ўмацаванне беларускага рубля да даляра і рост заробкаў насельніцтва. Да таго ж, з рынку паступова вымываюцца самыя бюджэтныя варыянты — так званыя «бабуліны кватэры».