9 снежня 2025, aўторак, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першаму намесніку кіраўніка БЧ прысудзілі 11 гадоў калоніі

8
Першаму намесніку кіраўніка БЧ прысудзілі 11 гадоў калоніі
Пётр Дулуб

Дома ў Дулуба знайшлі тры мільёны даляраў.

У Менску абвясцілі прысуд былому першаму намесніку начальніка Беларускай чыгункі Пятру Дулубу, у якога пры ператрусе знайшлі амаль 3 мільёны даляраў.

Топ-мэнэджара абвінавачвалі ў атрыманні хабару ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый. Як заяўляла следства, Дулуб за хабар арганізаваў транзіт вугалю з Казахстана ў Польшчу праз тэрыторыю Беларусі, «пралабіяваўшы інтарэсы прыватнай кампаніі». Таксама ён неаднаразова атрымліваў хабар за перадачу камерцыйным структурам у карыстанне вагонаў, якія належаць Беларускай чыгунцы.

Са звестак Генпракуратуры за час сваёй дзейнасці першы намеснік начальніка БЧ атрымаў ад прадстаўнікоў чатырох транспартна-экспедыцыйных кампаній больш за 600 тысяч даляраў (у эквіваленце).

Суд Заводскага раёна Менска прысудзіў яго да 11 гадоў пазбаўлення волі з максімальна магчымым штрафам — пяць тысяч базавых адзінак (210 тысяч рублёў). Таксама Дулуба пазбавілі права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на 5 гадоў.

Адзін год пазбаўлення волі яму скасавалі ў адпаведнасці з цяперашняй амністыяй.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках