Стала вядома, як Пуцін плануе хлусіць Трампу пра Украіну
19- 14.08.2025, 15:09
- 14,738
Дыктатар вязе з сабой на саміт геаграфічныя карты.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін плануе выкарыстаць падчас сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам геаграфічныя карты, каб прасунуць прапагандысцкі тэзіс пра нібыта «штучнасць» Украіны.
Пра гэта паведамляе Цэнтр процідзеяння дэзінфармацыі.
Як стала вядома цэнтру ад сіл абароны, расейскі дыктатар рыхтуе для сустрэчы з Трампам пэўныя «гістарычныя матэрыялы».
Гаворка ідзе пра геаграфічныя карты, якія, паводле задумы Пуціна, павінны давесці Трампу, што Украіна нібыта «штучная дзяржава», якая была сфармаваная за кошт тэрыторый іншых краін.
Гэта нібыта павінна апраўдаць вайсковую агрэсію Крамля супраць Украіны і прэтэнзіі Расеі на ўкраінскія тэрыторыі.
Такія псеўдагістарычныя спекуляцыі і тыповы прыём расейскай прапаганды, да якога неаднаразова звяртаўся ў публічных выступах і сам Пуцін.
Агулам падобны падыход недапушчальны з пункту гледжання міжнароднага права, у якім выразна зафіксаваныя прынцыпы тэрытарыяльнай недатыкальнасці, непарушнасці межаў і незаконнасці прымянення сілы або пагрозы сілай.
«Большасць сучасных краін або іх частак у мінулым уваходзілі ў склад іншых дзяржаў. Гэта тычыцца і цяперашняй РФ, якая ў свой час была часткай Залатой Арды, а многія цяперашнія тэрыторыі РФ у мінулым належалі іншым дзяржавам - Нямеччыне, Швэцыі, Фінляндыі», - адзначылі ў ЦПД.
Зрэшты, ніякія гістарычныя факты, а тым больш псеўдагістарычныя фантазіі, не могуць быць падставай для тэрытарыяльных замахаў і не апраўдваюць ўзброеную агрэсію супраць іншых краін.