Іншапланетны карабель імчыць да Зямлі: у прафесара з Гарварда ёсць довады
27- 15.08.2025, 10:49
- 15,974
Навукоўцы мяркуюць, што аб'ект 3I/ATLAS з'яўляецца касмічным караблём.
Неапазнаны міжзоркавы аб'ект шырынёй некалькі кіламетраў, які праносіцца праз нашу Сонечную сістэму з хуткасцю 60 кіламетраў за секунду, перапалохаў навуковы свет і несумненна звярнуў на сябе ўвагу, піша Daily Mail (пераклад - «Фокус»).
Варожы іншапланетны карабель ці камета
Упершыню аб'ект быў знойдзены экспертамі NASA ў ліпені гэтага года і атрымаў назву 3I/ATLAS. Большасць астраномаў сыходзяцца ў меркаванні, што гэта камета, якая, на шчасце для нас, не наблізіцца да Зямлі. Аднак іншыя агучылі больш трывожную ідэю: навукоўцы мяркуюць, што аб'ект насамрэч можа ўяўляць сабой «варожы іншапланетны касмічны карабель».
Яшчэ цікавым здаецца тое, што на чале прыхільнікаў тэорыі аб касмічным караблі стаіць не нейкі прыхільнік тэорыі змовы, а прафесар астрафізікі Гарварда. У сваёй даследчай працы прафесар Аві Леб і яго калегі-даследнікі Адам Кроўл і Адам Хіберд з лонданскай Ініцыятывы міжзоркавых даследаванняў (IIT) агучваюць падрабязную тэорыю аб тым, кім ці чым можа быць гэты міжгалактычны госць.
Даследнікі мяркуюць, што аб'ект можа быць не каметай, а вялізным матчыным караблём з далёкай планеты, абсталяваным тэхналогіямі, значна больш прагрэсіўнымі, чым нашы ўласныя. У пацвярджэнне сваёй тэорыі Леб з калегамі агучылі восем анамалій у 3I/ATLAS, якія пацвярджаюць іх незвычайную тэорыю, уключаючы яго памер, траекторыю і паводзіны.
Пагроза варожага касмічнага карабля
Са слоў навукоўцаў, кожная асобная анамалія статыстычна вельмі рэдкая, а таму ў сукупнасці яны пераканаўча сведчаць аб тым, што нейкі ўсё яшчэ невядомы розум накіроўвае аб'ект да Зямлі. Леб таксама мяркуе, што сустрэча з іншапланетнай міжзоркавай тэхналогіяй - «спатканне ўсляпую астранамічных маштабаў». Простымі словамі, большасць з нас насамрэч не маюць уяўлення аб тым, як можа выглядаць сапраўды развітая цывілізацыя. У выніку не варта і чакаць, што людзі зразумеюць тэхналогіі, якія іншапланетнікі маглі б распрацаваць.
Прыхільнікі гэтай тэорыі нават прапанавалі адправіць аб'екту паведамленне з дапамогай радыёхваль: «Прывітанне, сардэчна запрашаем у наш раён. Мір!» З іншага боку, навукоўцы прызнаюць, што разумнае жыццё можа ўспрыняць такі сігнал як пагрозу.
Дык якія ж анамаліі, звязаныя з 3I/ATLAS, так устрывожылі прафесара Леба? У спіс довадаў Леба з калегамі ўваходзяць:
- адсутнасць «хваста» ў каметы - Леб «азадачаны» тым, што аб'ект зведаў «значнае негравітацыйнае паскарэнне», не маючы, відавочна, ніякага хваста;
- незвычайная «рэтраградная арбіта» вакол Сонцы - простымі словамі, рух супраць плыні Сонечнай сістэмы - гэта можа быць «ахоўным манеўрам» іншапланетных пілотаў;
- траекторыя 3I/ATLAS таксама азначае, што ён пройдзе адносна блізка да Венеры, Марса і Юпітэра;
- 3I/ATLAS дасягне «перыгелія» – найбліжэйшага да Сонца месца – на супрацьлеглым баку Сонца адносна Зямлі. Гэта можа быць зроблена наўмысна, каб пазбегнуць дэталёвых назіранняў.
Тэорыя набліжэння каметы
З іншага боку, большасць калегаў Леба прыйшлі да высновы, што 3I/ATLAS з'яўляецца каметай, якая дрэйфуе ў космасе мільярды гадоў і якая паскараецца дзякуючы гравітацыйнаму «эфекту катапульты» зорак, побач з якімі яна пралятае. Паводле звестак NASA, цяперашняя хуткасць каметы складае больш за 200 000 кіламетраў на гадзіну, што робіць яе самай хуткай з калі-небудзь зарэгістраваных.
Адзначым, што некаторыя з калегаў Леба абураныя тым, што ён, на іх думку, падводзіць усіх, «захапляючыся навуковай фантастыкай». Напрыклад, астраном Оксфардскага ўніверсітэта Крыс Лінтат мяркуе, што Леб папросту «нясе лухту».